Расея абвясціла «замежнай агенткай» пісьменніцу Людмілу Уліцкую
3- 2.03.2024, 13:13
- 5,942

У рэестр патрапіў і палітык Мядзведзеў.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў так званы рэестр "замежных агентаў" пісьменніцу Людмілу Уліцкую, паведамляе "Нямецкая хваля".
Як паведамляецца на сайце ведамства ў пятніцу, 1 сакавіка, Уліцкая давала інтэрв'ю і каментары "замежным агентам" і замежным СМІ, выступала супраць "спецыяльнай ваеннай аперацыі" - так у Расеі афіцыйна называюць вайну супраць Украіны - і, акрамя таго, жыве за мяжой.
У абноўлены пералік “замежных агентаў” таксама патрапілі кінарэжысёр Ілля Хржаноўскі і былы дэпутат гарадской думы Пермі ад КПРФ Сяргей Мядзведзеў. Арганізацыямі-“замежнымі агентамі” прызнаныя Цэнтр абароны правоў чалавека “Мемарыял” і дабрачынны фонд “Трэба дапамога”.