27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паведаміць Патрушаву»: у РФ раскрылі новыя лічбы страт ва Украіне

8
«Паведаміць Патрушаву»: у РФ раскрылі новыя лічбы страт ва Украіне

У спіс уключаныя і зніклыя без вестак.

За два гады вялікай вайны супраць Украіны страты расейскага войска, папярэдне, склалі больш за 489 тысяч.

Расейскі тэлеграм-канал «Генерал СВР» запэўнівае, што ў вайне супраць Украіны страты расейскага войска склалі ўжо 489 тысяч.

Такую інфармацыю Telegram-канал апублікаваў раніцай 2 сакавіка, паведамляе Дыялог.UA.

Рэсурс запэўнівае, што справаздача аб стратах раніцай была пададзеная сакратару расейскага Савета бяспекі Мікалаю Патрушаву.

У ёй было пазначана, што «беззваротныя ваенна-аператыўныя страты жывой сілы асабовага складу» расейскага войска склалі 413 173.

Дадатковым радком была ўказаная ліквідацыя ва Украіне 76 192 наймітаў ПВК «Вагнер».

«Большасць расейскіх ПВК перайшлі пад кантроль Міністэрства абароны РФ, і іх страты зараз ёсць неад'емнай часткай агульных страт, з 1 жніўня (2023 года – рэд.) асобны падлік не вядзецца», – удакладніў рэсурс.

Важна ўдакладніць, што, паводле звестак канала, у спіс уключаны вайскоўцы РФ, якія загінулі і зніклі без вестак. Адзначым, што пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. Лічбы значна пераўзыходзяць тыя, што ўказвае нават украінскі Генштаб. Са звестак Кіева, на раніцу 2 сакавіка агульныя баявыя страты УС РФ дасягнулі 415 640.

Аднак размова ідзе аб ліквідаваных і параненых акупантах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках