Захапляльнае відовішча: БМП Bradley распляжыў цэлую групу расейскіх штурмавікоў
18- 2.03.2024, 14:29
- 16,194
Баявая машына пяхоты пад'ехала ўшчыльную і ліквідавала акупантаў.
Ваяры 47-й асобнай механізаванай брыгады разграмілі штурмавую групу 15-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Александрыйскай брыгады. Бой адбыўся на Аўдзееўскім кірунку.
Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Бутусаў Плюс".
Група расейскай пяхоты перасоўвалася на БТР-80, абсталяваным "мангалам" па ўсёй даўжыні корпуса. «Браня» падвезла расейцаў да аднаго з дамоў, пасля чаго з яе спешылася каля 8 пяхотнікаў, яшчэ некалькі засталося на БТР-80.
Выканаўшы заданне, бронетранспарцёр з'ехаў з месца высадкі, аднак даволі хутка яго здагналі FPV-дроны, хутчэй за ўсё, пасля першага трапляння пяхотнікі загінулі, наступныя FPV цалкам знішчылі баявую машыну.
Пасля гэтага да раней высаджаных расейскіх пяхотнікаў амаль ушчыльную пад'ехала баявая машына пяхоты Bradley і пачала расстрэльваць акупантаў. У выніку бесперапыннага агню група раскйскай пяхоты была знішчаная.