Крысціна Арбакайтэ публічна падтрымала расейскіх акупантаў
39- 2.03.2024, 14:59
- 27,180
На просьбу ўлад Пецярбурга.
Дачка Алы Пугачовай здзейсніла ўчынак, які наўпрост паказвае на тое, што яна падтрымлівае расейскіх акупантаў, перадае УНІАН.
Так, Крысціна Арбакайтэ выдала сем'ям расейскіх вайскоўцаў 50 білетаў на свой канцэрт у Пецярбургу.
Як паведаміў дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Канстанцін Чабыкін, ён асабіста звяртаўся да спявачкі з такой просьбай. Са слоў Чабыкіна, пазней з ім звязаўся прадстаўнік артысткі і перадаў квіткі на канцэрт.
Цяпер дэпутат чакае ад артысткі падтрымкі вайны ва Украіне са сцэны. Адзначым, што канцэрт Крысціны ў Піцеры стаў адзіным, які не скасавалі ў Расеі.
Дарэчы, маці Арбакайтэ - Ала Пугачова - асуджае поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Яшчэ ў лютым 2022 года яна разам з мужам Максімам Галкіным і дзецьмі з'ехала ў Ізраіль.
Галкін, у сваю чаргу, выступаў на канцэртах, а частку заробленых грошай перадаваў украінскім уцекачам. Больш за тое, ён неаднаразова высмейваў пуцінскі рэжым са сцэны.