Расея ўдарыла ракетай Х-35 па сваім жа Краснадарскім краі
10- 2.03.2024, 15:22
- 14,028
Фотафакт.
Расея працягвае атакаваць мірныя гарады і вёскі Украіны сваімі ракетамі. Аднак не ўсе яны далятаюць да цэлі.
Так адбылося 2 сакавіка з запушчанай акупантамі супрацькарабельнай ракетай Х-35, якая меркавана ўпала на тэрыторыі Краснадарскага краю.
Пра гэта паведамляе маніторынгавы канал monitor, які адсочвае расейскія атакі.
"Адна Х-35 не даляцела да тэрыторыі Украіны і адпачывае ў палях Краснадарскага краю РФ", – напісалі адміністратары пабліка.
У канале таксама апублікавана фатаграфія з ракетай Х-35, якая ляжыць у полі.
Шэраг іншых паблікаў у Telegram публікуюць фота ракеты з іншага ракурсу.
Пры гэтым частка рэсурсаў адзначае, што застацца варожай Х-35 "надумала" паблізу станіцы Новашчарбінаўская, не ўдакладняючы крыніцы паходжання гэтай інфармацыі.
Іншыя ж акцэнтуюць увагу на тым, што да бліжэйшай мясціны, якую кантралююць Сілы абароны Украіны - больш за 180 км.