18 красавiка 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска трапіла ў скандал на конкурсе «Міс Еўропа»

46
Беларуска трапіла ў скандал на конкурсе «Міс Еўропа»

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту.

Украінская мадэль Мілена Мельнічук, якая сёлета прадстаўляла краіну на конкурсе "Міс Еўропа", дала шчырае інтэрв'ю наконт скандалаў з беларускай і арганізатарамі. Паводле ейных слоў, удзельніца з Расеі, хоць і паводзіла сябе нахабна і напышліва, але сапраўдную агрэсію дэманстравала канкурсантка з Беларусі Ірына Максімовіч.

Яна з першай сустрэчы пачала абражаць малодшую ўдзельніцу, называючы яе "тупой малалеткай", якая павінна "змоўкнуць перад дарослымі цёткамі".

Удзельніца з Украіны ў Лібан паехала за свой кошт, калі яе кандыдатуру ўхвалілі.

Першыя дні прайшлі спакойна, а ўдзельніцы з Расеі і Украіны проста ігнаравалі адна адну. Усё змянілася, калі прыехала Ірына Максімавіч з Віцебска.

“Трэш пачаўся, калі прыехала беларуска. Яна адразу агрэсіўна пачала ставіцца да мяне, казаць, што я малалетка. Адно з першых пытанняў, якія яна мне задала: "А колькі ты зарабляеш?" Я ёй адказала, яна кажа: “Ой, не. Ты тупая малалетка. Ты не можаш столькі зарабляць. Змоўкні і дарослым цёткам не расказвай”, – успомніла ўкраінка дыялог з Максімовіч.

“Падчас фіналу яна тры разы на сцэне махала рукамі праз тое, што яе назвалі не Ірына, а Ірэна. Яна вярталася назад на сваю пазіцыю і казала: "Пакуль вы не назавяце маё імя правільна, я не выйду". Жывы эфір, тысячы гледачоў, а яна крычыць вядоўцы. Потым яна на сцэне падышла разбірацца да вядоўцы. Гэта было вельмі дзіўна”, - распавяла Мілена Мельнічук.

Апошні раз расейку яна бачыла на сцэне, калі той аддавалі карону пераможцы, аднак з беларускай ёй не пашанцавала ехаць разам у аўтобусе. Там яна ў стане алкагольнага ап'янення пачала кідацца на канкурэнтку з Украіны.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках