27 лiпеня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да магілы Аляксея Навальнага выстраіліся чэргі з расейцаў

10
Да магілы Аляксея Навальнага выстраіліся чэргі з расейцаў

Тысячы ахвочых развітацца.

На другі дзень пасля пахавання людзі працягваюць несці кветкі на Барысаўскія могілкі да магілы памерлага ў расейскай калоніі палітыка Аляксея Навальнага ў Маскве, піша ASTRA.

На ўваходзе на могілкі ахвочыя ўшанаваць памяць палітыка праходзяць праз рамкі металашукальніка. Стаяць ля магілы нельга, людзей прыспешваюць.

Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расеі паведаміў аб смерці палітвязня Аляксея Навальнага. У паведамленні пазначана, што ён памёр у калоніі пасля прагулкі. Следчы камітэт РФ арганізаваў працэсуальную праверку па факце смерці апазіцыянера.

22 лютага маці Аляксея Навальнага Людміле далі азнаёміцца з заключэннем. У дакуменце пазначана, што яго смерць наступіла ад «натуральных прычын».

1 сакавіка Аляксея Навальнага пахавалі на Барысаўскіх могілках у Маскве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках