Дрон атакаваў расейскіх сілавікоў у Бранскай вобласці
7- 2.03.2024, 16:29
- 8,690
![Дрон атакаваў расейскіх сілавікоў у Бранскай вобласці](https://i.c97.org/ai/565637/aux-head-1695914810-20230721_dron_360.jpg)
Ёсць параненыя.
У Бранскай вобласці РФ у выніку атакі дрона пацярпелі чацвёра супрацоўнікаў следчага камітэта краіны-агрэсара.
Пра гэта ў суботу, 2 сакавіка, заявілі ў пракрамлёўскіх Telegram-каналах.
Як паведамляецца, падчас правядзення следчых дзеянняў у прымежнай з Украінай зоне на расейскіх сілавікоў было скінутае «выбуховае прыстасаванне».
«Следчы і следчы-крыміналіст атрымалі раненні, яшчэ двое супрацоўнікаў кантужаныя. Цяпер ім аказваецца медычная дапамога», – гаворыцца ў паведамленні.
«Следователь и следователь-криминалист получили ранения, еще двое сотрудников контужены. Сейчас им оказывается медицинская помощь», — говорится в сообщении.