Аргентына плануе закрыць адзінае навінавае дзяржагенцтватво
7- 2.03.2024, 18:46
- 3,480

Прэзідэнт Мілей называе яго прапагандысцкім.
Прэзідэнт Аргентыны Хаўер Мілей заявіў, што ягоная адміністрацыя збіраецца закрыць адзінае дзяржаўнае інфармагенцтва Telam, паведамляе «Радыё Свабода».
На думку Мілея, Telam у апошнія дзесяцігоддзі выкарыстоўвалася для прапаганды палітыкі былога прэзідэнта Аргентыны Крысціны Кіршнер. Яна займала гэтую пасаду з 2007 да 2015 года, змяніўшы на пасадзе свайго мужа Нестара Кіршнера.
У 2022 годзе Крысціну Кіршнер прысудзілі да шасці гадоў зняволення паводле справы аб карупцыі і пажыццёва забаранілі займаць дзяржаўныя пасады.
Найбуйнейшае ў Аргентыне агенцтва Telam заснавана ў 1945 годзе. Цяпер у ім працуюць больш за 700 супрацоўнікаў.