27 лiпеня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на мяжы Беларусі і Літвы пасля закрыцця дзвюх КПП

10
Што адбываецца на мяжы Беларусі і Літвы пасля закрыцця дзвюх КПП

Чэргі з сотняў цягачоў.

У пятніцу, 1 сакавіка, Літва закрыла пераходы «Лаварышкес» (з беларускага боку «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»). Раніцай у суботу, 2 сакавіка, на двух КПП, якія засталіся адкрытымі, утварыліся вялікія чэргі цягачоў. Сотні машын стаяць абапал мяжы, паведамляе літоўскі партал Delfi.

На двух працоўных кантрольна-прапускных пунктах на беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся доўгія чэргі з фур. У «Мядзінінкай» з літоўскага боку стаяць амаль 500 цягачоў, а ў «Шальчынінкай» – амаль 300, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

- У «Мядзінінкай» ёсць пляцоўка на 350 месцаў, яна запоўненая. Каля яе ў чарзе стаяць яшчэ 145 цягачоў. Апошняму з іх давядзецца чакаць 55 гадзін, – сказаў прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс, дадаўшы, што ў пятніцу ў КПП стаялі 300 цягачоў, час чакання складаў 30 гадзін. – Цяпер у «Шальчынінкай» стаяць 340 цягачоў. Пляцоўка чакання таксама запоўненая, яшчэ столькі ж, колькі на ёй, машын стаіць у чарзе. Тут час чакання складае амаль 34 гадзіны.

Там жа паведамілі пра павелічэнне чэргаў з фураў з боку Беларусі: каля «Мядзінінкай» 680 цягачоў і падобная колькасць у «Шальчынінкай».

Таксама вырас час чакання для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў. У першым памежным пункце ў чарзе давядзецца прастаяць амаль шэсць гадзін, а ў другім – блізу дзвюх гадзін. Аднак, са слоў Мішуціса, гэта параўнальна непрацяглы час чакання.

Нагадаем, пасля таго, як Літва 1 сакавіка закрыла пераходы «Лаварышкес» (з беларускага боку «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»), на мяжы з Беларуссю на літоўскім кірунку працягваюць працаваць толькі два аўтадарожныя пункты пропуску з шасці: « Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

«Гэтае рашэнне справакавала рост чэргаў грузавога транспарту ў Літву на 57% у параўнанні з паказчыкамі тыднёвай даўніны», – адзначылі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Са звестак маніторынгу на 12.00 2 сакавіка, у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву прастойвала 1360 грузавікоў і 30 легкавушак.

На латвійскім кірунку ў адзіным працоўным пункце пропуску стаяла 360 грузавікоў.

На выезд у Польшчу ў «Казловічах» было свабодна, а вось у пункце пропуску «Брэст» у чарзе сабралася 30 легкавушак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках