Украінец падаў у суд на Расею за тое, што яму дрэнна спіцца
15- 2.03.2024, 21:43
- 10,972
І адсудзіў $5257.
Украінец з Хмяльніцкага падаў у суд на Расею за тое, што яму дрэнна спіцца. У выніку ён адсудзіў 200 тысяч грыўняў ($5257).
Першапачаткова мужчына запатрабаваў ад краіны-агрэсара 1,2 млн грыўняў ($31546) маральнай шкоды за ўзброеную агрэсію супраць Украіны, і паскардзіўся на штодзённы стрэс праз паветраныя трывогі і неабходнасць знаходзіцца ў хованцы.
Таксама хмяльчанін заявіў, што страціў нармальны сон, уздрыгвае ад выцця сірэны, а псіхалагічны негатыў паскорыў працэс яго старэння, а разбураныя будынкі прыносяць яму дадатковы дыскамфорт.
Зрэшты, гэтыя грошы яшчэ трэба спагнаць з Расеі.