Рух на адной з вуліц у цэнтры Менска ператнуць амаль на два месяцы
1- 20.03.2024, 11:06
- 7,034
Таксама будуць скасаваныя чатыры аўтобусныя маршруты.
Рух усіх тыпаў транспарту будзе абмежаваны на пэўным адцінку вуліцы Розы Люксембург, гэта прадугледжана пастановай Мінгарвыканкама нумар 937 ад 7 сакавіка, якая ў сераду афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў і аўтамабіляў уводзіцца па вуліцы Розы Люксембург ад жылога дома №158 да дома №161 з 00:00 25 сакавіка да 00:00 20 траўня. Гэта значыць рух на гэтым адцінку будзе перацяты амаль на два месяцы.
Таксама з 25 сакавіка будуць скасаваныя чатыры аўтобусныя маршруты — нумар 182с "ДС Каменная Горка-5 - ДС Сухарава-5", нумар 188c "Брылевічы - Школа нумар 188", нумар 192 "Першамайская - гімназія нумар 41" і нумар 196с "ДС Малінаўка". -4 - завулак Соф'і Кавалеўскай”.
Курсаваць гэтыя аўтобусы не будуць амаль тыдзень - да 30 сакавіка. Гэта звязана з вясновымі вакацыямі ў школьнікаў.