4 траўня 2024, Субота, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойства ўкраінак у Нямеччыне расейкай і немцам: новыя падрабязнасці

24
Забойства ўкраінак у Нямеччыне расейкай і немцам: новыя падрабязнасці

Цела другой ахвяры знойдзенае ў возеры.

Інфармацыя аб забойстве 27-гадовай украінкі Маргарыты Разаз у Нямеччыне, пра якую стала вядома два тыдні таму, шакавала грамадскасць. Цела дзяўчыны, якая пражывала ў цэнтры для ўцекачоў разам з маці і нованароджанай дачкой, знайшлі каля горада Хакенхайма.

Дачку Мію, на шчасце, неўзабаве знайшлі, а вось 51-гадовая маці Маргарыты Марына Стацэнка была абвешчаная зніклай без вестак. Аднак у сераду, 20 сакавіка, стала вядома, што жанчына мёртвая. Як паведамляе BILD, цела Марыны знайшлі ў возеры каля населенага пункта Бад-Мінгольсхайма.

Праваахоўныя органы інфармуюць, што размова таксама ідзе аб забойстве.

Падазраванымі паводле справы праходзяць 43-гадовая ўраджэнка Расеі і 44-гадовы немец. Паводле версіі следства, пара забіла Маргарыту і Марыну, каб забраць дзіця сабе. Злачынцы прывабілі ўкраінак, паабяцаўшы ім дапамогу ў афармленні дакументаў у Нямеччыне.

Раней стала вядома, што падазраваныя паводле гэтай справы затрыманыя. Суд абраў ім меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Паводле інфармацыі следства, злачынцы маглі рыхтаваць забойства яшчэ са снежня мінулага года.

Аб ахвярах злачынцаў вядома, што яны праз расейскую вайну ва Украіне выехалі спачатку ў Славаччыну, дзе ў Маргарыты нарадзілася дачка. Пасля жанчыны перабраліся ў Нямеччыну, дзе жылі ў лагеры для бежанцаў у горадзе Мангейме.

Нагадаем, нованароджанае дзіця Маргарыты знойдзенае жывым. Дзяўчынка перададзеная на апеку сацыяльных службаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках