20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця бацька Мікалая Статкевіча

18
Пайшоў з жыцця бацька Мікалая Статкевіча
ВІКТАР СТАТКЕВІЧ

Віктар Статкевіч памёр на 97-м годзе жыцця.

На 97-м годзе жыцця памёр бацька лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча. Віктара Паўлавіча Статкевіча не стала 19 сакавіка.

Пра гэта паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Віктар Статкевіч апошнія гады жыў са старэйшым сынам ва Украіне.

Адзначым, сам Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 9 месяцаў. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023 года

У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацвярджэнне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі №13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара.

Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год яго родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.

Поддержите политзаключенного: ИК № 13, 211791, Глубокое, Советская, 205, Николаю Викторовичу Статкевичу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках