Лявон Вольскі дасць вялікі канцэрт напярэдадні Дня Волі
- 21.03.2024, 12:50
- 1,520
![Лявон Вольскі дасць вялікі канцэрт напярэдадні Дня Волі](https://i.c97.org/ai/526923/aux-head-1670228315-20221205_VOLSKI_charter97.org_360.jpg)
Канцэрт пройдзе ў Варшаве.
Легенда беларускага року Лявон Вольскі дасць вялікі канцэрт напярэдадні Дня Волі. Музыка выступіць на варшаўскай пляцоўцы Odessa Club.
Выступ прысвечаны дзесяцігоддзю альбома «Hramadaznaūstva».
Канцэрт адбудзецца 23 сакавіка ў варшаўскім клубе Odessa Club. Пачатак – а 20:00.
Білеты можна набыць праз спасылку.
![](https://i.c97.org/ai/588475/aux-1711014494-425391644_376900468373134_6653262444453896119_n.jpg)