У Варшаве прэзентавалі праект Канстытуцыі Смаленскай Рэспублікі
35- 23.03.2024, 11:22
- 13,572
І быў прапанаваны дзяржаўны сцяг рэспублікі.
21 сакавіка 2024 г. у Варшаве адбылася прэзентацыя праекта Канстытуцыі, падрыхтаванага экспертамі Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтра.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтра, экс-дэпутат Уладзіслаў Жывіца, адзін з прадстаўнікоў цэнтра Вадзім Сідараў, журналісты і грамадскія дзеячы.
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў беларускі апазіцыянер Зянон Пазняк, які падтрымаў асноўную ідэю праекту і падзяліўся сваімі думкамі пра яго, а таксама гісторыю і перспектывы Смаленшчыны і Беларусі.
Эксперты, якія стваралі праект Канстытуцыі, арыентаваліся на досвед Літвы і ФРГ. Была прынятая пастанова, што Смаленская Рэспубліка будзе парламенцкай, з аднапалатным Соймам. У дакуменце прапісана, як будзе працаваць урад, войска і судовая сістэма патэнцыйнай дзяржавы. Дзяржаўным сцягам Смаленскай Рэспублікі стане бел-чырвона-белы сцяг з двума львамі. Смаленскаму дыялекту беларускай мовы (старасмаленскай мове) дадуць афіцыйны статус нароўні з расейскай. Жывіца заявіў, што смаленскія навукоўцы працуюць над яе адраджэннем. На пытанне журналістаў, навошта адраджаць «старасмаленскую» мову, а не проста перайсці на беларускую, ён адказаў, што гэта важна для адраджэння нацыянальнай самасвядомасці смалянаў.