4 траўня 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Камянца прыехаў у выправу ў Менск і зладзіў калатнечу ў інтэрнаце

18
Жыхар Камянца прыехаў у выправу ў Менск і зладзіў калатнечу ў інтэрнаце

Адзін чалавек загінуў, ягоны сын цяжка паранены.

Жыхара Камянца будуць судзіць паводле абвінавачання ў забойстве і замаху на забойства, а таксама хуліганстве і злосным хуліганстве. Прыехаўшы ў выправу ў Менск, ён напаў з нажом на суседзяў з інтэрнату - забіў аднаго чалавека і цяжка параніў яго сына, паведамілі ў пракуратуры.

Трагедыя здарылася летась у верасні. 34-гадовы жыхар Камянца прыехаў у выправу ў Менск і пасяліўся ў адным са сталічных інтэрнатаў. Аднойчы раніцай мужчына выпіў і з нажом у руцэ пачаў стукаць у дзверы пакоя, дзе жыла незнаёмая яму сям'я.

«Жанчыну, якая адчыніла дзверы, ён беспадстаўна штурхнуў у сцяну і стукнуў тварам аб дзвярны праём. Калі на шум выбеглі ейны муж і дарослы сын і паспрабавалі выправадзіць абвінавачанага ў калідор інтэрната, той дастаў нож і нанёс ім шматлікія нажавыя раненні, у тым ліку ў жыццёва важныя органы», - распавялі ў пракуратуры.

Муж жанчыны загінуў на месцы, яго сын атрымаў цяжкія раненні, небяспечныя для жыцця.

Пасля гэтага чалавек выйшаў з інтэрната на праезную частку вуліцы і пачаў біць нагамі і нажом аўтамабілі, у двух пашкодзіў элементы кузава. Неўзабаве яго заўважыў і затрымаў патруль дэпартамента аховы МУС.

Мужчыне выставілі абвінавачанні ў забойстве і замаху на забойства, а таксама хуліганстве і злосным хуліганстве, пракуратура накіравала крымінальную справу ў суд. Абвінавачаны застаецца пад вартай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках