4 траўня 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пенсіянер забіў жонку і выскачыў з акна

21
У Менску пенсіянер забіў жонку і выскачыў з акна

Ён некалькі разоў ударыў жонку нажом.

Раніцай 26 сакавіка ў Менску мужчына забіў жонку і наклаў на сябе рукі, паведамілі ў Следчым камітэце.

Са звестак следства, у экстраныя службы паступіла паведамленне аб выяўленні цела 73-гадовага мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні каля дома па вуліцы Мірашнічэнкі. У кватэры загінулага супрацоўнікі міліцыі знайшлі 71-гадовую жанчыну без прыкметаў жыцця са шматлікімі нажавымі раненнямі.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына некалькі разоў ударыў жонку нажом, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам, выскачыўшы з акна.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках