11 траўня 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучыч апублікаваў загадкавы допіс пра «цяжкія навіны для Сербіі»

7
Вучыч апублікаваў загадкавы допіс пра «цяжкія навіны для Сербіі»
АЛЯКСАНДАР ВУЧЫЧ

Апазіцыя яго за гэта раскрытыкавала.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у сацыяльных сетках апублікаваў загадкавы допіс аб цяжкіх днях для краіны і яе жыхароў.

Адпаведнае паведамленне сербскі прэзідэнт пакінуў у Facebook, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Ён не падаў ніякіх дэталяў што да пагроз для Сербіі, аднак паабяцаў праінфармаваць жыхароў пра гэта найбліжэйшыя дні.

“Цяжкія дні для Сербіі. У гэты момант нялёгка казаць, якія навіны мы атрымалі за апошнія 48 гадзін”, - напісаў Вучыч.

Паводле яго слоў, атрыманыя звесткі наўпрост пагражаюць "жыццёва важным нацыянальным інтарэсам як Сербіі, так і (Рэспублікі) Сербскай".

“Найбліжэйшыя дні я паведамлю народу Сербіі пра ўсе выклікі, якія стаяць перад намі. Будзе цяжка. Будзем змагацца. Сербія пераможа”, - дадаў Вучыч.

Як вядома, у Сербіі супрацоўнікі таемнай паліцыі з аўтаматамі патрулявалі вуліцы Бялграда на працягу выходных. Прэзідэнт Аляксандр Вучыч заявіў, што яны і паліцыя ў цывільным будуць сачыць за спартыўнымі аб'ектамі і гандлёвымі цэнтрамі сталіцы.

Апаненты Вучыча раскрытыкавалі гэтую меру як непатрэбную і мэтай запалохаць насельніцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках