12 траўня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас нападу на «Крокус» у залі былі дзіўныя «мужчыны ў сінім»

Падчас нападу на «Крокус» у залі былі дзіўныя «мужчыны ў сінім»

Магчыма, агенты ФСБ.

Шэраг аналітыкаў вылучае версію, што падчас нападу на падмаскоўны «Крокус Сіці Хол» у зале знаходзіліся куратары з ФСБ.

Telegram-каналы звяртаюць увагу на дзіўных мужчын у сініх футболках і джынсках.

Экспэрты аналізуюць кадры з глядзельнай залы і робяць выснову, што людзі ў сінім не панікавалі і дакладна кіравалі працэсам блакавання людзей у зале, куды пазней зайшлі забойцы.

На кадрах чуваць, як адзін з мужчын у сіняй футболцы і джынсах крычыць, каб зачынілі дзверы. Аналітыкі налічылі ў залі блізу двух дзясяткаў такіх «агентаў».

Да супрацоўнікаў ФСБ аднеслі аднаго з мужчын, які хутка набраў паведамленне на тэлефоне, а пазней пачаў здымаць відэа. А потым ён жа з мужчынам, які гэтак жа адзеты, крычыць, каб зачынялі дзверы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках