12 траўня 2024, Нядзеля, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна патапіла або вывела з ладу траціну караблёў Чарнаморскага флоту РФ

3
Украіна патапіла або вывела з ладу траціну караблёў Чарнаморскага флоту РФ

Сярод іх два ракетаносцы.

Сілы абароны Украіны патапілі або вывелі з ладу траціну караблёў Чарнаморскага флоту Расеі за больш чым два гады поўнамаштабнай вайны.

Пра гэта распавёў прадстаўнік Вайсковых марскіх сіл УСУ Дзмітрый Пляцянчук у каментары Associated Press.

Ён адзначыў, што з дзясятка расейскіх вайсковых караблёў-ракетаносцаў патопленыя толькі два. У той жа час Пляцянчук паабяцаў, што УСУ працягнуць наносіць удары па караблях Чарнаморскага флоту РФ.

Спікер дадаў, што канчатковай мэтай Украіны з'яўляецца поўная адсутнасць вайсковых караблёў Расеі ў Азоўскім і Чарнаморскім рэгіёнах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках