11 траўня 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя будзе выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў

7
Швэцыя будзе выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў

Тым, у каго скончацца беларускія дакументы.

У Швэцыі пракаментавалі пытанне аб выдачы праязных дакументаў іншаземца беларусам, у якіх скончыўся тэрмін нацыянальнага пашпарта. Пра гэта гаворыцца ў прававым становішчы, якое апублікавала швэдскае ведамства міграцыі.

У дакуменце змяшчаецца прававая пазіцыя ведамства і ўказанні аб тым, наколькі для грамадзян Беларусі важная магчымасць атрымаць пашпарт у выпадках, калі ўзнікаюць цяжкасці з афармленнем нацыянальнага дакумента.

Яго аўтары нагадваюць, што пасля леташняга консульскага ўказа Лукашэнкі беларусы больш не могуць атрымаць пашпарт у дыппрадстаўніцтвах сваёй краіны - для гэтага трэба ехаць на радзіму. Аднак у гэтым выпадку яны могуць сутыкнуцца з рызыкай пераследу.

“У цяперашніх умовах беларусаў не трэба заахвочваць ездзіць у сваю родную краіну для атрымання пашпартоў. На практыцы гэта азначае, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не маюць магчымасці атрымаць дакумент, сапраўдны як пашпарт”, - гаворыцца ў пастанове.

У міграцыйным ведамстве зазначаюць, што для атрымання дазволу на жыхарства ў Швэцыі заяўніку неабходна мець пашпарт, аднак пэўныя катэгорыі замежнікаў могуць быць вызваленыя ад гэтага патрабавання. Калі ж чалавек не мае дакумента, сапраўднага ў якасці пашпарта, і ў яго няма магчымасці яго атрымаць, швэдская міграцыйная служба можа выдаць яму пашпарт замежніка.

Акрамя таго, у некаторых выпадках замежніку можа быць дадзены ДНЖ нават пры адсутнасці пашпарта, калі немагчыма атрымаць гэты дакумент у разумныя тэрміны праз замежнае прадстаўніцтва сваёй краіны ці на радзіме.

"У цяперашніх умовах можна меркаваць, што заяўнік з Беларусі, які знаходзіцца за мяжой, не зможа атрымаць пашпарт у разумныя тэрміны", — мяркуюць у ведамстве.

Апублікаваны дакумент непасрэдна ўплывае на магчымасць беларусаў і беларусак падаваць дакументы на пашпарт замежніка ў Швэцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках