У Менску рэстарацыя высокай кухні знайшла спосаб зэканоміць на алкаголі
10- 29.03.2024, 15:20
- 6,526
Пытанні ўзніклі і ў падатковай, і ў АБЭЗ.
Падаткавікі супольна з сілавікамі знайшлі ў менскім рэстарацыі 111 бутэлек імпартнага алкаголю, які быў набыты ў розніцу, а не праз накладную. Спіртное арыштавалі і канфіскавалі, а вінаватым пагражаюць вялікія штрафы, паведамілі ў менскай управе аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.
Супрацоўнікі фіскальнага ведамства і аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС правялі праверку сталічнай рэстарацыі ў пытанні меркаванага нелегальнага абарачэння алкаголю. Там сапраўды выявіліся 111 бутэлек імпартнага спіртнога на агульную суму 21 972 рублі, а вось дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, не было.
У інспекцыі падкрэслілі, што алкаголь быў з беларускімі акцызнымі маркамі, то бок, не кантрабандны і не кантрафактны. Аднак уладальнікі ўстановы купілі яго ў розніцу як звычайныя пакупнікі, а павінны былі зрабіць гэта легальна, з атрыманнем накладной.
"Проста ўладальнікі рэстарацыі чамусьці для сябе разважылі, што ім прасцей купіць алкаголь у прыватным парадку: у раздробным гандлі, за гатоўку", – дадалі падаткавікі.
Пра якую рэстарацыю ідзе гаворка, не ўдакладняецца. Сказана толькі, што гэта "ўстанова высокай кухні".
Алкаголь быў арыштаваны і канфіскаваны. Юрыдычнай асобе пагражае штраф ад 200 да 500 базавых адзіак (8 000-20 000 рублёў), а яе вінаватым работнікам - ад 50 да 100 базавых адзіак (2000-4000 рублёў).
Падаткавікі паабяцалі "абавязкова вывучыць у комплексе ўсе аспекты фінансава-гаспадарчай дзейнасці рэстарацыі".