Колькасць фальшывых даляраў у Беларусі рэзка вырасла
7- 29.03.2024, 20:25
- 7,330
На 29 адсоткаў.
За мінулы год колькасць фальшывых даляраў у Беларусі павялічылася на 29%, паведамляе Нацбанк. Усяго было знойдзена 1105 падробленых грашовых знакаў, уключаючы 1103 банкноты і 2 манеты.
Сярод фальшывых грошай найбольш часта сустракаюцца даляры, складаючы 87,9% ад выяўленых фальшывак. Асабліва шмат фальшывых 100-даляравых купюраў: іх колькасць вырасла на 39,5 адсотка. Дзель фальшывых расейскіх рублёў склала 5,6%, еўраў – 4,4%, а беларускіх рублёў – 1,9%. Таксама была знойдзеная невялікая колькасць іншых падробленых валютаў.
Колькасць фальшывых беларускіх рублёў вырасла ў 1,75 разу, але ў абсалютных лічбах гэта ўсяго на 9 штук больш. Пераважна гэта былі 20-рублёвыя купюры.
У той самы час колькасць фальшывых расейскіх рублёў зменшылася на 18,4%, асабліва гэта датычыцца банкнотаў наміналам 5000 рублёў, колькасць якіх скарацілася на 90,3%.
Колькасць фальшывых еўраў засталася практычна на тым жа ўзроўні: было знойдзена 49 падробленых банкнотаў.