6 траўня 2024, панядзелак, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы з РФ не змогуць адправіць дадому больш за мільён даляраў

9
Беларусы з РФ не змогуць адправіць дадому больш за мільён даляраў

Банк Расеі яшчэ на паўгода падоўжыў абмежаванні на перавод сродкаў за мяжу.

Уведзеная (і не раз падоўжаная) забарона Цэнтрабанка Расеі на перавод за мяжу грошай зноў падоўжаная. Закранула яна і беларусаў, але ёсць нюанс.

«Фізічныя асобы – нерэзідэнты з сяброўскіх краінаў па-ранейшаму змогуць цягам месяца перавесці на любыя рахункі ў замежных банках не больш за $ 1 млн або эквівалент у іншай замежнай валюце», – падкрэслілі ў ЦБ РФ.

Банкаўскі перавод – паслядоўнасць аперацый у выкананні плацежнай інструкцыі адпраўніка (плацельніка) або атрымальніка (бенефіцыяра), у адпаведнасці з якой адзін банк (банк-адпраўнік) накіроўвае іншаму банку (банку-атрымальніку) даручэнне аб пералічэнні грашовых сродкаў на карысць названага атрымальніка.

Акрамя таго, прадоўжаная забарона на пералік праз сістэмы грашовых пераводаў – за месяц можна адправіць не больш як $10 тыс. (у любым эквіваленце).

Грашовы перавод адрозніваецца ад банкаўскага тым, што пры ягоным правядзенні могуць выкарыстоўвацца не толькі банкаўская, але і паштовая сістэмы, не патрабуецца наяўнасць рахунку ў банку. Таму грашовыя пераводы часцей выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі.

«Фізічныя асобы – нерэзідэнты, якія працуюць у Расеі, могуць перавесці за мяжу сродкі памерам заработнай платы. Такое права ёсць у прадстаўнікоў як сяброўскіх, так і несяброўскіх краінаў», – сказана ў паведамленні расейскага рэгулятара.

Паколькі Беларусь не ўключаная ў спіс «несяброўскіх краінаў», забарона на перавод сродкаў за мяжу для не працоўных у Расеі фізічных асобаў – нерэзідэнтаў (а таксама юрыдычных асобаў) не датычыцца беларусаў.

Адзначым, што раней, 7 сакавіка, ЦБ РФ падоўжыў на паўгода забарону на зняцце валюты гатоўкай нерэзідэнтамі.

Абгрунтаваннем сталі санкцыі, «якія забараняюць айчынным фінансавым інстытутам набываць гатоўкай валюту заходніх краінаў».

«Для грамадзянаў, чый валютны рахунак або ўклад быў адкрыты да 9 сакавіка 2022 года, захоўваецца ліміт на зняцце валюты памерам рэшты грашовых сродкаў на 00:00 паводле маскоўскага часу названай даты, але не больш за 10 тыс. даляраў ЗША або эквівалентна ў еўрах. Незалежна ад валюты ўкладу або рахунку, пры ўмове, што яны раней не рэалізавалі такую магчымасць», – паведамілі ў Цэнтрабанку Расеі.

Пры гэтым абмежаванняў у зняцці замежнай валюты, але канвертаванай у расейскія рублі, няма. Але і тут ёсць нюансы.

«Выплачаны памер грошай не можа быць меншы за разлічаны на дзень выплаты паводле афіцыйнага курсу Банка Расеі для сродкаў, размешчаных на рахунку да 9 верасня 2022 года. Сродкі, размешчаныя пасля 9 верасня 2022 года, выдаюцца паводле курсу банка на дату выдачы», – заявілі ў ЦБ РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках