8 кастрычнiка 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечнік Гіркіна агучыў рэальныя страты РФ у Аўдзееўцы

3
Паплечнік Гіркіна агучыў рэальныя страты РФ у Аўдзееўцы
ДЗЯНІС КАЗАНСКІ
ФОТА: ДАР'Я ДАВЫДЗЕНКА/АПОСТРОФ

Мабілізаваных кідалі «на забой» без усялякай падрыхтоўкі.

Украінскі ваенкар Дзяніс Казанскі распавёў, што шэраг расейскіх прапагандыстаў паказалі лісты жонак загінулых акупантаў. У іх гаворыцца аб масавых стратах расейцаў на Аўдзееўскім кірунку.

З яго слоў, праўда аб вялізных стратах расейскіх акупантаў пад Аўдзееўкай пачала прасочвацца ў адкрытыя крыніцы.

«Сябар Гіркіна, расейскі Z-блогер Леў Вяршынін, апублікаваў ліст жонак загінулых расейскіх вайскоўцаў, у якіх гаворыцца аб колькасці ахвяр. Напрыклад, у палку №1015 з 2300 чалавек засталося толькі 30», - паведаміў Казанскі.

Ён дадаў, што такая сітуацыя фіксуецца не толькі ў гэтым палку, бо такія звесткі прыводзіў не толькі Вяршынін, але і іншыя крамлёўскія прапагандысты.

Паводле апублікаванай інфармацыі, мабілізаваных расейцаў «кідалі на забой» без падрыхтоўкі. Відавочна гэта і прывяло да такіх паказчыкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках