Лукашысты зрабілі справаздачу аб першым затрыманні «за адмаўленне генацыду»
57- 3.03.2024, 10:50
- 27,242
Арыштаваны 54-гадовы мянчук.
У МУС зрабілі справаздачу аб першым затрыманні «за адмаўленне генацыду». 54-гадовага менчука затрымаў ГУБАЗіК пры з дапамогай САХРу.
«Устаноўлена: мужчына ў 2020 годзе стварыў і адміністраваў групу ў сацыяльнай сетцы, дзе размяшчаў дэструктыўныя матэрыялы пратэстнай тэматыкі, накіраваныя на змену канстытуцыйнага ладу. Разам з гэтым у сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве мяркуюць, што такім чынам ён «спрабаваў ачарніць памяць ахвяр нацызму і герояў, якія змагаліся з ворагам».
Распачатыя крымінальныя справы за «адмаўленне генацыду беларускага народа», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», «абраза Лукашэнкі», «рэабілітацыю нацызму».