27 лiпеня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербская апазіцыя дабілася правядзення паўторных выбараў

3
Сербская апазіцыя дабілася правядзення паўторных выбараў

Дзякуючы масавым акцыям пратэсту ў Бялградзе.

Кіроўная партыя Сербіі пагадзілася паўторна правесці муніцыпальныя выбары ў Бялградзе пасля пратэстаў апазіцыі і негатыўных адзнак выбараў 17 снежня мінулага года з боку АБСЕ. Пра гэта паведаміла балканская служба Радыё Свабода са спасылкай на словы мэра Бялграда Аляксандра Шапіча.

Пасля снежаньскіх выбараў апазіцыя абвінавачвала ўладу ў фальсіфікацыях на выбарах у Бялградзе. Згодна з афіцыйнымі вынікамі ніводная палітычная сіла тады не атрымала большасці - на думку апазіцыі, гэта не адпавядае волі выбарцаў.

У канцы снежня і ў студзені ў сербскай сталіцы праходзілі масавыя пратэсты.

28 лютага АБСЕ ў сваім дакладзе аб выбарах у Сербіі адзначыла шматлікія парушэнні дэмакратычных стандартаў: стварэнне пераваг у СМІ для кіроўнай партыі прэзідэнта Аляксандра Вучыча і нямэтавае выкарыстанне грамадскіх фондаў.

Мэр Бялграда і намеснік старшыні партыі Вучыча Шапіч заявіў, што яны не баяцца паўторных выбараў і згаджаюцца на іх, каб дабіцца поўнай легітымнасці. Апазіцыя назвала гэтую пастанову сваёй вялікай перамогай.

Дату паўторнага галасавання павінны прызначыць цягам 30 дзён.

18 снежня прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч абвясціў аб перамозе кіроўнай партыі «Сербская прагрэсіўная партыя» (SNS) на датэрміновых парламенцкіх выбарах, якія адбыліся напярэдадні.

Сацыёлагі і апазіцыя тады заявілі аб парушэннях, і ў той жа дзень у Бялградзе пачаліся масавыя пратэсты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках