«Ніколі не пераставаў дзівіцца галечы, лайдацтву і неахайнасці насельнікаў гэтай дзяржавы»
40- 3.03.2024, 22:54
- 43,912
Як беларус у Расеі працаваў.
Схадзіла днямі да сяброўкі, а яна скардзіцца, што мужа звольнілі з працы, піша чытачка сайта Charter97.org Людміла.
Працаваў Генадзь у Расеі кіроўцам фургона ўжо гадоў так пяць. Любіў сваю працу, убачыў шмат цікавых прыродных ландшафтаў. Але пры гэтым ён ніколі не пераставаў дзівіцца галечы, лайдацтву і неахайнасці насельнікаў гэтай дзяржавы.
І вось атрымаў ён дакумент наконт таго, што яму не прадаўжаюць кантракт, бо няма на чым ездзіць. Паводле словаў Генадзя, высветлілася, што фургоны б'юцца, а дэталяў для рамонту няма. Вось і звальняюць людзей. Такія маленькія крокі кропля за кропляй дзюбаюць гэтую сярэднявечную дзяржаву, каб разбіць яе на кавалкі.
Урэшце знайшоў Генадзь працу дома, праўда, не такую аплатную, але і не такую складаную і небяспечную.
А я сабе думаю, колькі б ні крычалі, што санкцыі не дзейнічаюць, дык мой адказ для іх такі: дзейнічаюць, дзейнічаюць, толькі трэба не баяцца ўводзіць іх. А пасля яшчэ і кантраляваць, каб не парушаліся.
А воклічы «Мы санкцый не баімся, яны нас умацоўваюць»... Так, менавіта, умацоўваюць у гэтым дзівацтве і сярэднявеччы. Напрыклад, тавары і на калёсах вазіць можна: і танна, і экалагічна, і на свежым паветры.