Украінскія ваяры адным FPV-дронам ліквідавалі адразу 11 акупантаў на БМП
13- 3.03.2024, 17:45
- 11,404
Відэафакт.
Украінскія ваяры з 3-й асобнай штурмавой брыгады Узброеных сілаў Украіны прадаўжаюць знішчаць расейскіх акупантаў. Так, на адным з кірункаў аператары з экіпажу «Ветралом» адным FPV-дронам падбілі варожую бронемашыну пяхоты.
Разам са знішчанай тэхнікай варожае войска страціла таксама 11 акупантаў. Пра гэта заявілі ў 3 АШБр.
«Адзін ударны дрон, і мінус 11 пі*ў за раз. Дагналі ворага на хаду і патрапілі ў тэхніку падчас перасоўвання варожай пяхоты з дапамогай дрона FPV. Бонусам – загаранне БК на борце з акупантамі», – гаворыцца ў паведамленні.
На апублікаваных ваярамі кадрах відаць, як FPV-дрон экіпажу «Ветралом» даганяе варожую БМП, якая мчыць па грунтавай дарозе ўздоўж лесапаласы. На «брані» сядзяць дзевяць расейскіх акупантаў. Яшчэ двое, камандзір машыны і механік-кіроўца, знаходзяцца ўсярэдзіне БМП.