Гульня беларускага галкіпера дазволіла ягонай камандзе дамагчыся перамогі ў матчы АХЛ
1- 3.03.2024, 20:20
- 1,536
Мікіта Талапіла адбіў 33 з 35 кідкоў.
У ноч на нядзелю, 3 сакавіка, у матчы рэгулярнага чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі «Абатсфард Кэнакс» у гасцях адолеў «Бэйкерсфілд Кондарс», піша betnews.by.
Бэйкерсфілд Кондарс – Абатсфард Кэнакс – 2:4 (1:0, 1:4, 0:0)
Беларускі галкіпер гасцей Мікіта Талапіла правёў на лёдзе ўвесь паядынак. Ён адбіў 33 з 35 кідкоў (94,3% сэйваў).
Усяго ў гэтым сезоне 23-гадовы нараджэнец Менска правёў 22 матчы, 14 з якіх закончыў пераможна. Ягоны каэфіцыент надзейнасці складае 2,76, а адсотак адбітых кідкоў дасягае 91%.
Партнёр і суайчыннік Талапілы Даніла Клімовіч не патрапіў у заяўку на гульню.
У Ціхаакіянскім дывізіёне іх каманда займае 4-е месца ў табліцы.