Амерыканскі хакеіст першым жа ўдарам накаўтаваў чэмпіёна Расеі
12- 3.03.2024, 21:07
- 21,724
Момант выклікаў бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках.
Амерыканскі форвард расейскага хакейнага клуба «Трактар» з Чэлябінска Бадзі Робінсан брутальна накаўтаваў капітана «Салават Юлаеў» (Тальяці) Рыгора Паніна. Эпізод здарыўся ў другім матчы серыі Кубка Гагарына (турнір, у якім вызначаецца пераможца плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі), піша obozrevatel.com.
На 52-й хвіліне гульні Робінсан і Панін надумалі высветліць стасункі, аднак іх сутычка прадоўжылася роўна адну секунду. Як толькі расеец пад'ехаў, 32-гадовы нараджэнец Нью-Джэрсі адным ударам паклаў чэмпіёна Расеі 2014/15 на лёд.
У выніку суддзі далі Робінсану два 20-хвілінныя дысцыплінарныя штрафы і два 5-хвілінныя штрафы за бойку.
Паводле вынікаў інцыдэнту КХЛ не стала дыскваліфікаваць Робінсана. Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ толькі аштрафаваў хакеіста «Трактара» за ўдар у галаву.