У Менску з метро эвакуявалі людзей
1- 30.03.2024, 10:16
- 15,990
На месца выехалі падраздзяленні МНС.
Падраздзяленні МНС выехалі на паведамленне пра задымленне ў менскім метро на перагоне паміж станцыямі Кастрычніцкая і Плошча Леніна.
Пасля прыбыцця да месца інцыдэнту праводзілася эвакуацыя людзей.
Паводле інфармацыі Менскага метрапалітэна, 30 сакавіка ў 09:35 адбылося зацісканне тармазных калодак у цягніку, які рухаўся паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Леніна». Гэта прывяло да ўзнікнення дыму і спынення руху цягнікоў па Маскоўскай лініі метро.
«У 09:56 рух цягнікоў быў адноўлены, рабілася дыспетчарскае рэгуляванне руху. Цяпер метро працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за прынесеныя нязручнасці», – гаворыцца ў паведамленні.