6 траўня 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цугцванг

5
Цугцванг

Відавочна, расейская эканоміка балансуе на мяжы бездані.

Неўзабаве ўжо год, як прамысловасць Расеі не расце, нягледзячы на ўсе «нацяжкі» Расстата (якія становяцца ўсё грубейшымі і грубейшымі). Гэта можа азначаць наступнае:

1) Прамысловасць дасягнула свайго піка. Болей яна даць не можа. З улікам пачатку мабілізацыі вайсковых выдаткаў у Еўропе, перыяд, калі Расея абагнала Еўропу за кошт хуткага пераводу прамысловасці на вайсковыя рэйкі, заканчваецца. Еўропа даганяе і неўзабаве абгоніць спыненую прамысловасць Расеі. Магчыма, гэты год - апошні год вайсковай перавагі Расеі на полі бою.

2) Працяг мабілізацыі прамысловасці зараз магчымы толькі за кошт скарачэння мірнай вытворчасці. А даходы грамадзян растуць за кошт выплат вайскоўцам, а таксама за раненні і смерці на полі бою. Што вядзе да дэфіцыту спажывецкіх тавараў і да росту інфляцыі.

3) Усякі рэзкі рух (накшталт новай хвалі мабілізацыі грамадзян) парушыць далікатную раўнавагу прамысловасці і прывядзе альбо да скарачэння вайсковай вытворчасці, альбо да яшчэ хутчэйшага падзення вытворчасці цывільнай, што немінуча выкліча скачок інфляцыі.

Відавочна, расейская эканоміка на мяжы, на максімуме напружання сіл. У шахматах гэта называецца цугцванг - калі кожны ход толькі пагаршае становішча на дошцы.

Telegram-канал «Мой друг доллар»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках