6 траўня 2024, панядзелак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША актыўна адціскаюць Расею з ключавога для яе рынку нафты

ЗША актыўна адціскаюць Расею з ключавога для яе рынку нафты

Амерыканскія пастаўшчыкі ідуць на рынкі, дзе некалі дамінантнае становішча займалі АПЕК і яе хаўруснікі.

Пасля ўвядзення Захадам эмбарга ў дачыненні да расейскай нафты рынак Індыі стаў адным з ключавых для Расеі, аднак і тут расейскія пастаўшчыкі сутыкаюцца з праблемамі апошнім часам.

У параўнанні з леташнім максімумам імпарт расейскай нафты скараціўся на 800 тыс. бараляў за дзень, а ў перспектыве можа ўпасці яшчэ, паколькі індыйскія НПЗ адмаўляюцца прымаць сыравіну з танкераў «Саўкамфлоту», які патрапіў пад блакавальныя санкцыі ЗША.

Тым больш што ў індыйскіх пакупнікоў ёсць альтэрнатыва – амерыканская нафта. Апошнім часам індыйскі рынак адчувае прыток нафты з ЗША, а ў сакавіку амерыканскія пастаўкі ў Індыю павінны дасягнуць самага высокага ўзроўню амаль за год.

У цэлым экспарт амерыканскай нафты паспеў усталяваць ужо пяць новых штомесячных рэкордаў з таго часу, як Захад пачаў уводзіць санкцыі ў дачыненні да расейскай нафты ў адказ на поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну. Сыравіна з ЗША пранікае на рынкі, дзе некалі дамінантнае становішча было ў АПЕК і яе хаўруснікаў, піша Bloomberg.

Амерыканская нафта ўжо даўно займае пазіцыю лідара ў аб'ёмах паставак, аднак парушэнне энэргетычных плыняў, выкліканае расейскім уварваннем ва Украіну, павялічыла попыт на сыравіну з ЗША. Рост паставак на еўрапейскі і азіяцкі рынкі ператварылі ЗША ў аднаго з найбуйнейшых сусветных экспарцёраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках