«Людзі былі запушчаныя праз Беларусь»: як збіраліся забіць Зяленскага
63- 4.03.2024, 15:03
- 43,404
Расейцы хацелі забіць прэзідэнта Украіны ў самым пачатку вайны.
Расследавальнік Хрыста Грозеў у інтэрв'ю журналісту Міхаілу Зыгару расказаў аб тым, як планавалася забойства Зяленскага ў самым пачатку вайны.
Людзі з ГРУ знаходзіліся ў Кіеве, каб забіць Зяленскага. Са слоў Грозева, іх была не адна група. Людзі з гэтай арганізацыі патрапілі ва Украіну яшчэ за пару тыдняў да пачатку вайны.
«Яны былі праз Беларусь запушчаныя, каб быць побач з Кіевам. Частка з іх зайшла ў Кіеў і рыхтавала ўзяцце палітычнага квартала горада».
Гэта людзі, падпарадкаваныя Андрэю Авяр'янаву<.b> (генералу ГРУ, які кіраваў падраздзяленнем, падазраваным у серыі атручванняў і выбухаў у Еўропе), іх было 30. Гэта вельмі элітная група, кажа Грозеў. Гэта тыя самыя людзі, якія ўзарвалі склады ў Чэхіі і Балгарыі, якія атручвалі Скрыпалёў.
«Мы адсачылі камунікацыі некалькіх чальцоў гэтай каманды. І было і страшна, і смешна. Страшна, бо бачылі, якія ў іх мэты. А смешна, таму што яны станавіліся з кожным днём усё менш ура-патрыётамі і сталі крытыкаваць кіраўніцтва за дрэнна спланаваную аперацыю.
Супрацоўнікі ГРУ спачатку меркавалі, што будуць ва Украіне тыдзень, пасля пісалі сваім жонкам: «Ну, давядзецца два тыдні. Пасля пісалі пра месяц, паўгода. Некаторыя сталі пасля сумнявацца ў вернасці сваіх жонак».
«Можна пра гэта напісаць раман, пра тое, як гэтая каманда, якая павінна была за тыдзень давесці да перамогі, стала псіхалагічнымі ахвярамі гэтай самай вайны», – заўважае расследавальнік.
Частку з іх, кажа Грозеў, забілі.
Ён каментуе цяперашнія аперацыі ГРУ ва Украіне: «Няма ў іх ужо такіх мегамэтаў, як забіць Зяленскага. Відаць, яны цалкам праваліліся ў гэтым плане».
Грозеў дадае, што ГРУ навучыла новых супрацоўнікаў для міжнародных аперацый, яны на 10-15 гадоў маладзейшыя за ранейшыя (1993-1999 года нараджэння).