У Казахстане адбыўся землятрус
4- 4.03.2024, 9:51
- 3,234
Падземныя штуршкі зафіксаваны за 44 км ад Алма-Аты.
Жыхары Алма-Аты адчулі землятрус, спрацавала сістэма абвесткі, перадае «КазТАГ». Людзі выходзяць з будынкаў.
Са звестак Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, падземныя штуршкі зафіксаваны за 44 км ад Алма-Аты, магнітуда склала 5,4.