27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Еўропа-2024» звольнілі з працы пасля канфлікту з украінкай

82
Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Еўропа-2024» звольнілі з працы пасля канфлікту з украінкай

Дырэктар агенцтва, у якім працавала беларуска, быў з Украіны.

Прадстаўніца Беларусі на конкурсе прыгажосці "Міс Еўропа-2024" Ірына Максімовіч, у якой узнік канфлікт з украінскай удзельніцай Міленай Мельнічук, пазбавілася працы. Пра гэта яна расказала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Мяне звольнілі з мадэльнага агенцтва», - распавяла Максімовіч, растлумачыўшы, што дырэктар быў з Украіны.

Нагадаем, што ў канцы лютага ў Лібане прайшоў конкурс прыгажосці «Міс Еўропа - 2024». Першае месца на ім заняла прадстаўніца Расеі, трэцяе - віцяблянка Ірына Максімовіч. Аднак крыху пазней разгарэўся скандал, паколькі ўкраінская ўдзельніца Мілена Мельнічук паскардзілася ў сацсетках, што падчас конкурсу сутыкнулася з «з нянавісцю», у тым ліку з абразамі і пагрозамі з боку арганізатараў і беларускі.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках