Украінская выведка заявіла аб узломе сайта Мінабароны Расеі
4- 4.03.2024, 10:36
- 8,328

Атрыманы масіў сакрэтнай службовай дакументацыі.
Галоўная ўправа выведкі Украіны сцвярджае, што яе спецыялісты правялі паспяховы DDoS-напад на серверы Міністэрства абароны Расеі. У выніку атрыманы доступ да масіву звестак і дакументаў, якія тычацца больш як 2 000 структурных адзінак сілавога ведамства Расеі.

"Цяпер украінская спецслужба валодае праграмным забеспячэннем для абароны інфармацыі і шыфравання, якое выкарыстоўвала МА РФ, а таксама масівам сакрэтнай службовай дакументацыі расейскага міністэрства вайны", – заявілі ў ГУВ.
Там удакладняюць, што атрыманая інфармацыя дазваляе ўсталяваць поўнае ўладкаванне сістэмы расейскага Міністэрства абароны і яго звёнаў.
“Аналіз атрыманых звестак таксама дапамог ідэнтыфікаваць генералітэт, іншых высокіх кіраўнікоў структурных падраздзяленняў МА РФ, а таксама намеснікаў, памочнікаў, спецыялістаў – усіх, хто выкарыстоўваў софт для электроннага дакументазвароту пад назвай „бюракратъ“.

Як паведамляе выведка, у іх руках, напрыклад, апынулася службовая дакументацыя намесніка міністра абароны Расеі Цімура Іванова, які "адыграў важную ролю ў тым, што кібератака стала паспяховай".
У ГУВ заявілі, што прадоўжаць працу ў кіберпрасторы Расеі.