27 лiпеня 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стоўбцах бухгалтарка ЖБК 10 гадоў выкрадала грошы жыхароў

6
У Стоўбцах бухгалтарка ЖБК 10 гадоў выкрадала грошы жыхароў

Пад выглядам гаспадарча-аперацыйных мерапрыемстваў.

У Стоўбцах бухгалтарка ЖБК за кошт жыхароў павялічыла свой даход на 28 000 рублёў, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Устаноўлена, што са студзеня 2014 года да студзеня 2024 года 42-гадовая бухгалтарка жыллёва-будаўнічага кааператыва незаконна налічала сабе грошы жыхароў. Яна мела электронны ключ для доступу да разліковага рахунку і пад выглядам гаспадарча-аперацыйных мерапрыемстваў пераводзіла з рахунку ЖБК на свой банкаўскі рахунак грошы, якія выдаткоўвала на асабістыя патрэбы.

Следчыя распачалі ў дачыненні да жанчыны крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Матэрыяльную шкоду жыхарам яна кампенсавала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках