27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расейцы могуць спыніць наступ па ўсім фронце

8
Палкоўнік УСУ: Расейцы могуць спыніць наступ па ўсім фронце

Названая дата.

Камандаванне расейскіх акупацыйных войскаў праводзіць наступальныя аперацыі на фронце з мэтай задаволіць амбіцыі кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна перад выбарамі ў РФ, якія адбудуцца ў сакавіку 2024 года. Пасля гэтага магчымае змяншэнне або поўнае спыненне штурмавых дзеянняў супраціўніка, такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв'ю obozrevatel.com выказаў лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе, вайсковы экспэрт Раман Світан.

«Усё гэта будзе працягвацца да «выбараў Пуціна». Чаму яны не проста рызыкуюць, а рэальна ідуць на страты? Гэта ўсвядомленая пастанова несці страты, паколькі стаіць задача да выбараў захапіць максімум украінскай тэрыторыі», - мяркуе ён.

Ён растлумачыў, што поспехі расейскага войска ва Украіне абумоўленыя значнымі стратамі сярод асабовага складу расейскага войска. Світан таксама паказвае на тое, што глеба за апошні час крыху высахла, але на данецкім чарназёме цяжкую тэхніку складана выкарыстоўваць. Таму адзіны спосаб для наступальных дзеянняў - гэта выкарыстанне так званых «мясных штурмаў».

«Яны дзейнічаюць па такой жа схеме: ёсць пэўны дапушчальны каэфіцыент страт. Груба кажучы, калі ім трэба захапіць адзін кіламетр плошчы, страціўшы пры гэтым тысячу расейцаў, яны на гэта ідуць, для іх гэта дапушчальна, таму што жывой сілы ім стае. Яны могуць страчваць да тысячы за дзень. Таму што блізу тысячы расейцаў становіцца на ўлік у Рэкрутынгавых цэнтрах Расеі», - дадаў экспэрт.

Ваенны экспэрт таксама дадае, што расейскае вайсковае камандаванне ідзе на каласальныя страты з-за жадання выслужыцца і задаволіць амбіцыі расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна перад выбарамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках