У Магілёве галодныя бабры згрызлі дзясяткі маладых дрэў
18- 4.03.2024, 12:24
- 5,892

Павалілі процьму ніцай вярбы.
У Магілёве набярэжную Дубравенкі каля Быхаўскага рынку апанавалі бабры. Яны напалі на маладыя дрэвы, якія высаджваў "Магілёўзелянбуд", піша выданне «Могилев.Онлайн».
Цяпер уздоўж рэчкі з-пад зямлі тырчаць пагрызеныя пянькі, а камлі дрэў ляжаць на зямлі. Бабры павалілі процьму ніцай вярбы.

