Акупанты хацелі ўзяць штурмам пазіцыі УСУ на «гольф-карах Шайгу»
5- 4.03.2024, 12:39
- 12,128
Але нешта пайшло не так.
На Ліманскім кірунку адбіта некалькі атак ворага з вялікай колькасцю тэхнікі. Пра гэта паведаміла 60 асобная механізаваная Інгулецкая брыгада УСУ ў Telegram.
«Днямі 60 АМБр адбіла маштабную атаку расейцаў на Ліманскім кірунку, якая ажыццяўлялася за тры хвалі. Расейцы задзейнічалі танкі, БМП, жывую сілу і нават кітайскія «гольф-кары» Шайгу, якія ён выдаваў Пуціну за найноўшую распрацоўку свайго абарончай прамысловасці», - сказана ў паведамленні.
Таксама зазначаецца, што было знішчана шмат акупантаў і іх тэхнікі.
«Усё, што не паспела ўцячы, зараз металаломам ляжыць на нашай зямлі - оркаў выганім, а зямля зноў будзе чыстая і квітнеючая», - адзначаюць у 60 АМБр.
Таксама размясцілі відэа, дзе паказалі, як было знішчана шмат адзінак варожай тэхнікі дакладнымі трапляннямі.