24 красавiка 2024, Серада, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У албанскай шахце знойдзеная невычэрпная крыніца чыстага паліва

27
У албанскай шахце знойдзеная невычэрпная крыніца чыстага паліва

Найбуйнейшае ў свеце радовішча.

Вадарод ужо даўно выкарыстоўваецца ў якасці альтэрнатывы выкапнёваму паліву, бо яго можна спальваць без выдзялення парніковых газаў. Аднак да гэтага моманту прыродныя плыні вадароду было надзвычай цяжка выявіць - гэты рэсурс, як правіла, выраблялі з прыроднага газу з дапамогай працэсу, які спажывае энэргію і выдзяляе вуглякіслы газ, піша IFLScience.

Вядома таксама, што вадарод надзвычай важны для падтрымання жыцця глыбока ў нетрах Зямлі, аднак даследчыкі меркавалі, што яго высокая рэакцыйная здольнасць проста не дазваляе яму назапашвацца ў буйных падземных радовішчах. На шчасце, гэта выявілася памылковай здагадкай.

Усё пачало змяняцца ў 1992 годзе, калі на шахце Булкізе ў Албаніі ўпершыню быў знойдзены лёгкаўзгаральны газ - у разломе змяшчалася ад 5 да 50 тысяч каштоўнага рэсурсу. У новым даследаванні навукоўцы прааналізавалі газ у шахце і выявілі, што ён на 84% складаецца з вадароду, а таксама невялікай колькасці метану і азоту. Далей каманда падлічыла плынь газу і прыйшла да высновы, што басейн выкідвае амаль 11 тон вадароду за год, а гэта блізу 34 кг за дзень.

Каманда аб'яднала гэтыя звесткі з іншымі плынямі ў свідравіне і ствале гэтай жа шахты і падлічыла, што агульная колькасць газападобнага вадароду, які праходзіць праз шахту, складае блізу 200 тон за год. Цяпер навукоўцы мяркуюць, што вынікі іх працы паказваюць на патэнцыял новай прыроднай першаснай крыніцы энэргіі.

Такім чынам даследнікі фактычна выявілі самы вялікі прыродны струмень газападобнага вадароду, калі-небудзь выяўлены на Зямлі. Цікава, што ён быў знойдзены праз прасочванне праз басейн з вадой глыбока ўнутры хромавага рудніка ў Албаніі.

Каманда адзначае, што руднік Булкізе размешчаны на адрэзку багатай жалезам пароды, вядомай як афіяліт, а ён, як вядома навукоўцам, генеруе вадарод пры рэакцыі з вадой, а таксама звязаны з іншымі плынямі вадароду ў іншых месцах, раней выяўленых ва ўсім свеце. Цяпер аўтары даследавання мяркуюць, што афіяліт можна ў далейшым выкарыстоўваць для пошуку значных запасаў прыроднага вадароду.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках