28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палаюць стэпы і дамы: у Расеі зафіксавалі рэдкую прыродную з'яву

16
Палаюць стэпы і дамы: у Расеі зафіксавалі рэдкую прыродную з'яву

Шакавальнае відэа.

У Прыморскім краі (РФ) упершыню зафіксавалі вогненны тарнада. Ён пранёсся ля пасёлка Правалава; пацярпелых няма.

У гэтым раёне якраз бушуюць прыродныя пажары, піша obozrevatel.com. Прэс-сакратарка расейскага Прымгідрамета Варвара Калідзе ў каментары расейскім СМІ заявіла, што вогненных смерчаў у Прымор'е раней не фіксавалі.

«Гэта рэдкая прыродная з'ява - віхура дыму, агню, попелу. Узнікае, як правіла, у месцы прыродных пажараў, калі спалучаюцца некалькі чыннікаў: агонь, пажар, вецер. Хоць цяперашні выпадак у Прымор'е паказаў, што вецер не з'яўляецца асноўным кампанентам», - паведаміла Карыдзэ.

У сацсетках відавочцы апублікавалі відэа вогненнай віхуры. Смерч спачатку быў светлы, потым пацямнеў. Ён уздымаўся на дзясяткі метраў уверх. Аднаму з мужчын прыйшлося ў прамым сэнсе ўцякаць ад стыхіі.

Раней расейскія СМІ пісалі, што каля населеных пунктаў Хасан і Гвоздзева Прыморскага краю разгарэліся прыродныя пажары плошчай сама меней 4,9 тысячы гектараў (з інфармацыі на раніцу 4 сакавіка).

У акрузе ўвялі адмысловы супрацьпажарны рэжым. Агонь распаўсюджваўся на пасёлкі Зарубіна і Суханаўку, але полымя змаглі спыніць. Пад пагрозай таксама знаходзіліся сяло Віцязь і пасёлак Разанаўка.

Прычынай узнікнення пажараў у РФ называюць рэзкае пацяпленне і сухую зіму на поўдні Прымор'я.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках