27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў абвясціў усю Украіну тэрыторыяй Расеі і паабяцаў вайну да капітуляцыі

79
Мядзведзеў абвясціў усю Украіну тэрыторыяй Расеі і паабяцаў вайну да капітуляцыі

Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ адзначыўся чарговай абсурднай заявай.

Украіна з'яўляецца часткай Расеі, нягледзячы на заявы ўкраінскіх палітыкаў, таму Масква збіраецца ўсталяваць кантроль над усёй яе тэрыторыяй, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

«Калісьці адзін з былых кіраўнікоў Украіны сказаў, што Украіна - гэта не Расея. Гэтая канцэпцыя павінна знікнуць назаўжды. Украіна - гэта, безумоўна, Расея», - адзначыў Мядзведзеў падчас выступу на марафоне таварыства «Веды» (цытата з ТАСС).

Паводле ягоных слоў, тэрыторыі па абодва берагі Дняпра - "неад'емная частка расейскіх стратэгічных гістарычных межаў, таму ўсе спробы гвалтоўна іх змяніць, адрэзаць па жывым, асуджаныя". Намеснік старшыні Савета бяспекі заклікаў апанентаў Масквы "засячы сабе на носе", што "чужой зямлі Расеі не трэба, але сваё яна не аддасць".

“Нашы ворагі ўвесь час паўтараюць, быццам галоўнай мэтай Расеі з'яўляецца захоп украінскіх земляў. <...> Мы не імкнемся атрымаць у сваё распараджэнне незлічоныя скарбы "незалежнай" - пшаніцу, сталь, газ, вугаль”, - запэўніў Мядзведзеў. Ён адзначыў, што ў "цяперашняй бандэраўскай" Украіне няма "нічога такога асаблівага ў плане эканомікі", чым Расея не валодае сама ў значна больш сур'ёзных аб'ёмах.

“Ва Украіне для нас галоўнае багацце зусім іншага кшталту. Вялікая каштоўнасць, якую мы не саступім нікому і ні завошта. Гэта людзі”, - сказаў Мядзведзеў. Ён таксама паабяцаў давесці “спецыяльную ваенную аперацыю” да канца і дамагчыся “капітуляцыі неанацыстаў”. Зала сустрэла гэтую заяву воплескамі і пачала скандаваць "Расея!", адзначыў карэспандэнт ТАСС.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках