УСУ будуюць магутныя абарончыя рубяжы на Данбасе
13- 4.03.2024, 14:23
- 9,508
З’явіліся першыя фота.
У Данецкай вобласці ўкраінскія вайсковыя інжынеры будуюць абаронныя рубяжы. Як менавіта працягваюцца працы, паказала інфармацыйнае агенцтва Мінабароны АрмияInform.
Вайскоўцы працуюць над будаўніцтвам узводнага апорнага пункта на мяжы абароны аперацыйнай зоны адной з аператыўна-тактычных груповак. Дакладнае месца будаўніцтва не выдаецца з меркаванняў бяспекі.
У выданні расказалі, што, улічваючы характар і рэаліі сучаснай вайны, траншэі робяць шырэйшымі і вышэйшымі, каб можна было размінуцца ў рыштунку, пранесці параненага на насілках і г.д.
«Калі пры Другой сусветнай былі нормы глыбіні і шырыні траншэй 1,5 метра на 80 сантыметраў, то зараз мы робім глыбіню 2 метры і блізу 1 метра шырыню. І зверху насыпаецца яшчэ бруствер. У той жа час шырэй рабіць нельга, таму што акопы стануць больш уразлівымі да абстрэлаў. У будаўніцтве выкарыстоўваем геатэкстыль, сетку, дошку, брусы», – кажа афіцэр інжынерных войскаў УСУ.
Куты траншэі ўмацоўваюцца дадатковымі слупкамі і распоркамі. Агнявыя вочкі ўмацоўваюць драўлянай дошкай. Таксама вайскоўцы абсталююць выхады з плаўнымі пераходамі вышыні, каб пазбегнуць траўм пры хуткіх перамяшчэннях.
Вышыня перакрытага ўчастка прыкладна 2 метры 30 сантыметраў. Ёсць магутны каркас, папярочныя і падоўжныя бэлькі, перакрыцце - два накаты: накат - паўметра зямлі, другі накат - гэтак жа.
Усё гэта маскуецца. Пры абстрэле можна хутка перайсці ў такія зоны з агнявых пазіцый. На кожным уваходзе-выхадзе капаецца студня для збору вады, каб яна не зацякала ў перакрыты ўчастак.
«Плюс працы з дрэвам - хуткасць, мінус - недаўгавечнасць (патрабуе рамонту праз 2 гады - рэд.). Над неперакрытай часткай знізу і зверху вырабляем распоркі для трываласці канструкцыі і мантавання антыдронавай абароны. У нашым падыходзе мы ўлічылі парады баявых пяхотных камандзіраў», – распавялі вайсковыя інжынеры.
Нагадаем, што сёлета ў студзені ўкраінскі ўрад выдзеліў рэкордную суму сродкаў на будаўніцтва ўмацаванняў.
Гаворка ідзе аб 17,5 млрд грн, якія будуць накіраваныя на будаўніцтва інжынерна-тэхнічных і фартыфікацыйных збудаванняў, якое адпавядае абсталяванне і сістэму невыбуховых агароджаў.