У Крамлі праслязіліся
5- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «Мой друг Доллар»
- 4.03.2024, 14:51
- 31,124
З Турцыі дайшлі дрэнныя весткі.
Разлічылі - праслязіліся
Турэцкі экспарт і імпарт у Расею ў лютым упаў на 1/3.
Праблемы з разлікамі падкошваюць замежны гандаль. Яны пачаліся пасля снежаньскага ўказа прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб санкцыях супраць фінанасавых устаноў трэціх краін. Нямногія банкі гатовы рызыкаваць дачыненнямі з ЗША і SWIFT дзеля фінансавання ўгод з Расеяй.
У параўнанні са студзенем падзенне экспарту ў Расею засталося прыкладна на тым жа ўзроўні, а падзенне імпарту з Расеі рэзка ўзмацнілася (было 20%).
Праз 2 месяцы пасля ўзнікнення праблемы з разлікамі так і не развязаныя. Вядома, бізнэс робіць усё магчымае, але плынь тавараў усё ж значна ўпала.
Зрэшты, аптымісты могуць сказаць, што хутчэй за ўсё, гэтак жа рэзка, як упала тавараплынь у Расеі і Турцыі, павялічыцца знешнегандлёвы абарот Турцыі з Цэнтральнай Азіяй, а яе - з Расеяй. Хутчэй за ўсё. Вось толькі кошт імпарту павялічыцца яшчэ на 5-7%. І рана ці позна, але праблемы з разлікамі дакоцяцца і да краін Цэнтральнай Азіі.
Тэлеграм-канал «Мой друг Доллар»