27 лiпеня 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую манету наміналам 1 рубель прадалі за 355 рублёў

Беларускую манету наміналам 1 рубель прадалі за 355 рублёў

У чым яе ўнікальнасць?

Нядаўна закончылася некалькі цікавых аўкцыёнаў у продажы памятных манет, на адным з іх кошт лота вырас амаль у 20 разоў, піша Onliner.by.

Гэта медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель «Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВІС». Яе выпуск анансавалі ў 2020 годзе да 100-годдзя УНОВІС - авангарднага мастацкага аб'яднання, створанага Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 годзе. Адпускная цана ў Нацбанка была 18 рублёў, усе манеты раскупілі.

Сярэбраныя манеты з гэтай серыі каштавалі 170 рублёў, зараз у інтэрнэце кошт даходзіць да 1250 рублёў (але гэта максімум, некаторыя прадаўцы гатовыя аддаць і за 750 рублёў).

Яшчэ адна манета, якая рэзка вырасла ў кошце, - да 150-годдзя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выбітнага беларускага жывапісца-пейзажыста. На сайце Нацбанка ўказаны адпускныя цэны 150 і 185 рублёў за сярэбраную манету наміналам 20 рублёў (без футарала і ў ім), медна-нікелевая наміналам 1 рубель каштавала 22 рублі. Дарэчы, гэтыя манеты характэрныя яшчэ і тым, што яны прастакутныя.

З інфармацыі ад калекцыянераў, гэтыя манеты патрапілі ў продаж літаральна нядаўна, і за імі стаяла чарга ў цэнтральнага апарата Нацбанка.

Цяпер яны таксама разыходзяцца па аўкцыёнах. Медна-нікелевую манету нядаўна прадалі за 135 рублёў, яшчэ яна таргуецца ўжо па 145 рублёў.

Сярэбраную на перапродажы мы заўважылі за 550 рублёў.

Што гэта за манеты?

Памятныя манеты выпускаюцца цэнтральнымі банкамі розных краін да якой-небудзь падзеі. Кошты на іх могуць адрознівацца ў разы і залежаць ад асаблівасці манет і тыражу выпуску.

У кожнай памятнай манеты ёсць намінал, па ім яе павінны прымаць як звычайныя грошы, але нашмат больш выгадна прадаць яе калекцыянеру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках