27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ выключылі перамовы з Расеяй наконт газу

10
У ЕЗ выключылі перамовы з Расеяй наконт газу

Еўрапейскія чыноўнікі будуць прымаць неабходныя меры для поўнага збавення ад расейскага газу.

Еўракамісія не плануе ўдзельнічаць у якіх-небудзь кантактах з Расеяй для прадаўжэння транзіту расейскага газу ў краіны Еўропы праз украінскую ГТС. Пра гэта сказала еўракамісарка ў пытаннях энэргетыкі Кадры Сімсан, паведаміў «Укрінфарм» у панядзелак, 4 сакавіка.

«Я была вельмі выразнай у гэтым і данесла гэтае пасланне нашым украінскім партнёрам, што Еўрапейская камісія не будзе далучацца да перамоў з Расеяй, як рабіла гэта пяць гадоў таму, калі было ўзгодненае трохбаковае пагадненне аб транзіце газу. Наадварот, згодна з нашым планам RePowerUE, мы павінны пазбавіцца ад расейскага газу не пазней да 2027 года», – заявіла яна перад пачаткам сустрэчы Рады міністраў ЕЗ у пытаннях энэргетыкі.

Са слоў Сімсан, Еўракамісія інтэнсіўна працуе, каб даць краінам альтэрнатыўныя шляхі паставак і альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, і ў той жа час - для падтрымкі Украіны, для яе лепшай інтэграцыі ў энергетычны рынак ЕЗ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках